Современные проблемы отечественной истории
Магистратура, Дмитрачков П.Ф.
СУЧАСНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ І НАВАЦЫІ ВЫВУЧЭННЯ АЙЧЫННАЙ І ЎСЕАГУЛЬНАЙ ГІСТОРЫІ
Дысцыпліна “Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння айчыннай і ўсеагульнай гісторыі” прызначана для рэалізацыі на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) студэнтамі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 80 15 “Гісторыя” на гісторыка-філалагічным факультэце МДУ імя А.А. Куляшова. Выпускнік магістратуры павінен арыентавацца ў сучасным стане айчыннай і сусветнай гістарычнай навукі, у актуальных падыходах да даследавання мінулага і тэарэтыка-матадалагічных навацыях. Веды і навыкі атрыманыя пры вывучэнні гэтай дысцыпліны неабходны як у правядзенні гістарычных даследаванянў, так і працы з навучэнцамі на ўроках, факультатывах па гісторыі, пры правядзенні пазакласных выхаваўчых мерапрыемстваў, ў працы ў музеях, турыстычных арганізацыях, органах муніцыпальнага і дзяржаўнага кіравання.